Прысуд за патрыятычнае графіці


Мільёнамі штрафу без накіравання ў калонію суд Фрунзенскага раёну Менску пакараў сёння Максіма Пякарскага, Вячаслава Касінерава і Вадзіма Жаромскага, адпаведна. Суддзя Ала Скуратовіч палічыла маладзёнаў вінаватымі ў злосным хуліганстве за… малюнкі на сценах і плямы фарбы на білбордзе. Жорсткасць прысуду абумоўленая палітычным кантэкстам гэтага графіці.