Прадпрымальнік з Гомля: з нас бяруць грошай столькі, колькі каму трэба


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/7-kesjag51s”][vc_column_text]Падараваў бізнес дзяржаве, бо не даў рады падаткам і плацяжам за арэнду. Прадпрымальнік Сяргей Латышаў аддаў свае два гандлёвых павільёны адміністрацыі Савецкага раёну Гомлю. Колькі трэба плаціць дзяржаве, каб трымаць дробны бізнес у Беларусі?

7 мільёнаў на арэндныя плацяжы і плюс тры мільёны падаткаў. Менавіта столькі штомесяц прадпрымальнік з Гомлю Сяргей Латышаў аддаваў дзяржаве на ўтрыманне двух гандлёвых павільёнаў. Цяпер жа замест таго, каб здаваць іх іншым прадпрымальнікам у арэнду, Латышаў вырашыў проста аддаць павільёны дзяржаве.

«Калі ты не можаш уплываць на тую сітуацыю, якую дыктуюць табе ўлады, то дзейнасць тут не мае ніякага сэнсу. На дадзены момант на кірмашу «Давыдаўскім» з нас бяруць грошай столькі, колькі каму трэба. Адпаведна, калі ў цябе няма ніякага прыбытку, а з цябе патрабуюць у разы тры больш, чым ты можаш зарабіць, то лепш сваю ўласнасць аддаць камусьці дарам».

Прадпрыемства «Кірмаш», якое кіруе дзейнасцю рынкаў у абласным цэнтры, у сваю чаргу лічыць кошты на комплекснае абслугоўванне павільёнаў цалкам апраўданымі. Калі ж арэнда камусьці падаецца высокаю, гэта, як кажуць, ягоныя праблемы.

МІКАЛАЙ МАЛЫ, НАЧАЛЬНІК КАДРАВАЙ ПРАЦЫ ААТ «КІРМАШ»:

«У нас прадпрымальнік – ад слова прадпрымаць. Ён павінен прадпрыняць што-небудзь самастойна. А аддаваць сваю нерухомасць у арэнду і спадзявацца, што яно будзе прыносіць грошы… Пры гэтым арэнда аформленая бясплатная. Я думаю, што вы самі разумееце, што легальнага даходу яна не прынясе».

І ўсё ж, настойвае Сяргей Латышаў, празрыстасці ў фармаванні сумы платы за арэнду няма. Два гады таму прадпрымальнікі звярталіся ў «Кірмаш» па тлумачэнні адносна коштаў на арэнду зямлі, ахову ды іншае абслугоўванне, але атрымалі адпіскі.

СЯРГЕЙ ЛАТЫШАЎ, ПРАДПРЫМАЛЬНІК РЫНКУ «ДАВЫДАЎСКІ»:

«Калі зараз тут, нават стоячы проста ў арэндзе, нікому не патрэбная такая справа, такі бізнес, то больш з Беларуссю як з месцам жыхарства я не хачу звязваць свае далейшыя мэты і далейшыя думкі».

Не хочуць звязвацца з такой дзяржаваю і сотні іншых дробных бізнесоўцаў. На апошнім форуме прадпрымальнікаў у Менску лейтматывам гучалі словы пра немагчымасць працаваць пасля ўвядзення абавязковых суправаджальных дакументаў на тавары. У гэтым выпадку, кажуць гандляры, прадпрымальніцтва як клас перастане існаваць.

АНАТОЛЬ ШУМЧАНКА:

«Калі Лукашэнка згадвае прозвішча Шумчанка дарэмна, каб гналі мяне з рынку, то да таго часу, пакуль ён не памяне мяне ў іншым выпадку, нічога не зменіцца».

Але змены наўрад ці прыйдуць і пасля прэзідэнцкіх выбараў. З боку ўладаў аб паляпшэнні ўмоваў для прадпрымальнікаў не чуваць нават абяцанняў.

Віталь Бабін, «Белсат»[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]