Прадаць свабоду сходаў можна. Прайс-літ беларускіх судоў


Улады Беларусі стварылі судовы канвеер для палітычных апанентаў, які не звяртае ўвагі ні на факты, ні на абсалютную абсурднасць працэсу. Не чуў, не бачыў, аднак сведчу. Такія здольнасці прадэманстравалі сёння ў Маскоўскім судзе сталіцы праваахоўнікі. У якасці сведак яны выступалі на працэсе супраць актывістаў, якія 17 ліпеня правялі акцыю салідарнасці ў падтрымку Змітра Паліенкі.