Поўнае выданне навінаў


Галоўныя падзеі нядзелі, 15 верасня, паводле рэдакцыі інфармацыйных праграм.

  • Пасля атакі хусітаў на саўдаўскія радовішчы здабыча нафты гэтай краінаю скарацілася ўдвая;
  • У Берасці на парламенцкія выбары вылучылі чацвёртага актывіста кампаніі па барацьбе з акумулятарным заводам;
  • На Гомельшчыне на сёння і заўтра забаранілі наведваць лясы ў сувязі з небяспекай пажараў;
  • Спонсарам беларускага свята журавінаў (і журавоў) стаў Еўразвяз;
  • «Wargaming» прывёз на «Дзень танкіста» «The Offspring»;
  • Міжнародная лёгкаатлетычная асацыяцыя прысвоіла Менскаму паўмарафону срэбраны лэйбл.