Аб'ектыў 21.09.2019 Першыя «Табакеркі» дабраліся да Менску


Кава, чыпсы, жуйкі, семкі, а самае галоўнае – цыгарэты. Такімі рэчамі гандлююць у кіёсках «Табакерка», якія пачалі сваю працу ў сталіцы. У Менск ды іншыя гарады нашай краіны вяртаюцца даўно забытыя шапікі, праўда, ставіць іх улады дазволілі толькі адной кампаніі. Ля адной з першых «Табакерак» пабываў Аляксандр Папко.

У Менску пачынаюць працаваць кіёскі «Табакерка». У сталіцы да канца года іх адчыняць 500, а па ўсёй краіне – дзве з паловай тысячы.

У Менску адчынілася першая «Табакерка». Фотафакт

У Менску супраць усталявання «Табакерак» паставілі свае подпісы 6 тысячаў чалавек. Электронныя петыцыі супраць гэтых шапікаў стварылі жыхары Слоніму, Віцебску, Салігорску, Магілёва, Берасця.

Зварот у Менскі гарвыканкам выслала аб’яднанне прадпрымальнікаў «Перспектыва». Прадстаўнікі малога бізнесу запыталі, чаму дробным прадпрымальнікам улады забаранілі ставіць кіёскі яшчэ 15 гадоў таму, а кампаніі «Энерга-Ойл» Аляксея Алексіна цяпер дазволілі.

Менскія ж улады заявілі, што «Табакеркі» гораду патрэбныя, бо дапамагаюць змагацца з кантрафактнай прадукцыяй і абмяжоўваюць доступ да тытуню няпоўнагадовым.

Аляксандр Папко, «Белсат»

Глядзі таксама
Каментары