Самая нацыянальная паводле вядзення клубных справаў найперш, ад таго і самая роднасны беларускі калектыў «Цмокі»(Менск) правёў сёння восьмы матч у рэгулярным сезоне Адзінай Лігі ВТБ.
У зхаходнефінскім горадзе Лоймаа наш калектыў прымаюць мясцовыя «Байзанз». «Бізоны» толькі летась далучыліся да расейскага камерцыйнага турніру і ў процістаянні з больш дасведчанымі ў Лізе «Цмокамі» пакуль нічыя 1:1.
У мінулым кастрычніку на выездзе менчукі прагулялі супернікам 23 пункты, а ў матчы ў адказ ужо сёлета ў сакавіку Ігар Грышчук прывёў сваіх выхаванцаў да перамогі над скандынавамі з розніцаю ў 11 пунктаў. На сённяшні дзень «Цмокі» займаюць сёмае месца з чатырма перамогамі і трыма паразамі. Фінская дружына нагуляла толькі на дзве перамогі і сем разоў цярпела фіяска. Месца з такімі вынікамі адпаведнае – перадапошняе 15-е.
І вось сёння ў Фінляндыі беларуская дружына першаю прапусціла, прычым, двойчы з сярэдняй дыстанцыі, але на сярэдзіне стартавай чвэрці ўпершыню выйшла наперад і суперніка ўжо не падпусціла. Перамога.