Падвойныя рэпрэсіі для Вінярскага

У Менску чарговы суд над тымі, хто не ўпісваецца ў прыгожую карціну гэтак званай адлігі. Амаль 15-цю мільёнамі штрафу пакараны грамадскі актывіст Максім Вінярскі. Быццам за непавагу да суддзі ды за ўдзел у пратэстах. Выглядае, што для грамадскіх актывістаў, палітыкаў і незалежных журналістаў перамены ў краіне заўважныя толькі ў замене арыштаў на больш мяккія формы пераследу.

Глядзі таксама