Belsat
BE BE
Hавiны вайна Аб'ектыў Праграмы Фільмы Расследаванні Праекты
Hавiны вайна Аб'ектыў Праграмы Фільмы Расследаванні Праекты ОНЛАЙН
  • Пра нас
  • Hавiны каналу
  • Правілы выкарыстання матэрыялаў «Белсату»
  • Зваротная сувязь
  • Мапа сайту
  • Facebook
  • Youtube
  • ВКонтакте
  • Одноклассники
  • Telegram
  • Twitter
  • Instagram
  • RSS
  • Добрапіс

Маеш навіну?

Дашлі яе нам

Адправіць
Copyright © Belsat TV
Design: Transparent
Аб'ектыў

Новы закон прыняты, але новаўвядзенняў у ім незаўважна

26.01.2019 21:05

Ад сёння набылі моц папраўкі ў закон аб масавых мерапрыемствах – мітынгах і дэманстрацыях. Міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч называў новыя правілы “жэстачайшай лібералізацыяй“. Але праваабаронцы кажуць, што свабоды сходаў беларусы так і не атрымалі. Паведамляльны прынцып для імпрэзаў на акрэсленых пляцоўках і аплата за дзяржаўныя паслугі на акцыях, такія, як, напрыклад, хуткая дапамога.

«Жэстачайшэ лібералізаваны» закон «Аб масавых мерапрыемствах» уступіў у сілу.
«Спроба зрабіць, можа быць бачнасць таго, што мы гатовыя да нейкіх зменаў, але не болей за тое», – каментуе папраўкі дэпутатка Палаты Прадстаўнікоў Ганна Канапацкая.
На абмеркаванне закону ўлетку ў Палаце прадстаўнікоў выдаткавалі ажно 10 хвілінаў. Ганна Канапацкая разам з Аленаю Анісім былі адзінымі, хто галасаваў супраць паправак. Кажа – закон абсалютна не забяспечвае роўнасці для грамадзянаў розных поглядаў.
«БРСМ можа праводзіць на плошчы, каля дому ўраду, а, напрыклад, беларускія хрысціянскія дэмакраты павінныя ісці кудысьці на задворкі гораду на плошчу Бангалор, напрыклад?».
Але і гэта недакладна. Выканкам можа адмовіць арганізатару ў правядзенні акцыі, калі нехта яшчэ раней паведаміў пра намер правесці сваю імпрэзу або калі сход супярэчыць заканадаўству. Падаць паведамленне ж трэба не пазней як за 10 дзён да акцыі, а гэта значыць, што спантанных маніфестацыяў, роўна як і контрманіфестацыяў, закон не дапускае.

Калі ж арганізатары плануюць масавае мерапрыемства па-за адведзенымі ўладамі пляцоўкамі, як след падртыхтаваць будзе па-ранейшаму складана. Закон пакідае забарону запрашаць людзей , а таксама даваць у прэсу або інтэрнэт інфармацыю пра час і дату правядзення сходу да атрымання дазволу з выканкаму.
«Гэтая якраз норма ставіць пад сумнеў арганізацыю мірных сходаў. Калі б гэта было некалькі тыдняў пасля дазволу, то, вядома. Але так, як яно зробленае, яно, відавочна, не дазваляе людзям у поўнай меры рэалізоўваць правы», – зазначае старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэту Алег Гулак.
Яшчэ адная змена датычыць асвятлення масавых мерапрыемстваў.
Цяпер журналісты абавязаныя адзначаць сябе на масавых акцыях нейкімі бачнымі знакамі. Тэарэтычна, гэта мела б перадухіліць затрыманне нашых калегаў, якія паводле закону аб медыях маюць права быць нават на несанкцыянаваных акцыях. Але ёсць засцярога, што папраўка будзе мець адваротны эфект.
«Мы вельмі шмат разоў сустракаліся з тым, што міліцыянты адрасна пераследуюць акурат журналістаў. Яны бачаць, што чалавек з камераю, што чалавек з бэйджам, з пасведчаннем», – узгадвае намеснік старшыні Беларускай Асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі.
Праваабаронцы ж сцвярджаюць – ніякіх глабальных праблемаў новы закон не развязвае, а рэалізацыя канстытуцыйнага прынцыпу свабоды сходаў па-ранейшаму не забяспечаная.

Вітаўт Сіўчык, «Белсат»
Тэгі: закон аб масавых мерапрыемствах масавыя мерапрыемствы разгон масавых акцыяў
Падпісвайся на telegram Белсату
t.me/belsat
Рэклама

Глядзі таксама

Аб'ектыў

Жыхары Фаніпалю пісалі зварот Лукашэнку, а да іх прыйшла міліцыя

18.08.2019 21:06
Аб'ектыў

Новы закон аб мітынгах дэпутаты прынялі за 10 хвілінаў

07.06.2018 21:55
ОНЛАЙН

Фільмы

19:40Мова нанова: Беларускія трункі цяпер
20:00Студыя «Белсат»: спецыяльны эфір «Вайна ва Украіне»
21:00Аб'ектыў
Праграма на тыдзень
Ужо
588
д.
:
23
гадз.
:
57
хв.
:
42
сек.