Аб'ектыў 05.04.2016 Новы штраф за супрацу з «Белсатам»


https://youtu.be/grEQfCif478

Пакуль Лукашэнка нармалізуе стасункі з Захадам, суды працягваюць караць незалежных журналістаў. Штраф у Гомельскім раённым судзе атрымала Ларыса Шчыракова. Абвінавачанне за рыхтаванне без акрэдытацыі відэасюжэту «Барысаўская трагедыя можа паўтарыцца ў Гомлі». Ён, між іншага, з’явіўся ў нашым эфіры. Жыхарам чыноўнікі адразу дапамаглі, і людзі ацанілі працу журналісткі на 5 з плюсам. Суддзя Тамара Застаўнецкая таксама – на Br 5 млн з плюсам.

Глядзі таксама
Каментары