Новая кніга Рублеўскай


Людміла Рублеўская, якая апошнім часам вядомая як аўтарка прыгодніцкіх раманаў, не адмовілася ад паэзіі. Ейная новая кніга вершаў называецца «З’яўленне інфанты», прэзентацыю якой зладзілі ў Бібліятэцы імя Цёткі.

Назва кнігі – гэта не спроба аўтаркі надаць сабе каралеўскі тытул, а вобраз, натхнёны карцінаю Вэляскеса. У зборніку – і «вершы-міфы» пра рамантычныя рыцарскія часы: пра зброю ды адвагу, пра музаў ды мастакоў, і «вершы-дакументы», прысвечаныя трагедыям мінулага стагоддзя:

ЛЮДМІЛА РУБЛЕЎСКАЯ, ПІСЬМЕННІЦА:

«Можа быць, яны з’явіліся, калі я працавала над гістарычнымі дакументамі, асабліва над дакументамі, якія тычыліся сталінскіх рэпрэсій. Менавіта ў гэты раздзел увайшлі вершы-роздумы пра пакаленне расстраляных паэтаў. Але, як я кажу, паэзія – гэта не навуковы артыкул».[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/dJC8MqXl_Bc”][/vc_column][/vc_row]Другая частка зборніка – незвычайная проза. Аднойчы, лежачы ў шпіталі, аўтарка пачала ўзгадваць персанажаў савецкіх мульцікаў, казак, кіно, якія жылі ў нашым дзяцінстве, і пастаралася зірнуць на іх бязлітасным дарослым позіркам. Атрымаўся сапраўдны «Бестыярый»:

ЛЮДМІЛА РУБЛЕЎСКАЯ, ПІСЬМЕННІЦА:

«Там, канешне, ёсць і акула, і буржуін, і марсіянін, і Чабурашка, не кажучы пра звычайных жывёлаў, як воўк ці заяц. Нехта кажа, што гэта постмадэрнісцкі твор, ну можа, і так».

На прэзентацыі кнігі пісьменнікі ды музыкі дзяліліся сваймі містычнымі гісторыямі, і кожны атрымліваў у падарунак ад аўтаркі адну са зданяў дзяцінства.

Іншыя тэмы: у Берасці прайшоў Кубак Беларусі па ўсходнім танцам. Сяргея Жадана назвалі найлепшым аўтарам з Цэнтральнай Еўропы, перакладзеным на польскую мову. Сяргей Міхалок і Дэйвід Гілмар выступілі на адной сцэне ў Лондане.

 

Аляксандра Дорская, Марына Вашкевіч[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]