Аб'ектыў 08.02.2017 Ніхто не чысціць дарогі ад лёду і снегу? Тэлефануйце «Белсату»!


Здавалася б, абледзянелая дарога для камунальнікаў – не надта вялікая праблема. Але ў адной з вёсак на Глыбоччыне яе развязалі толькі пасля прыезду журналістаў «Белсату». Раней жа клапаціліся толькі пра тэрыторыі вакол адміністратыўных будынкаў.

Ні прайсці ні праехаць

У адваротным жа выпадку можна ўпасці і траўмавацца. Жыхары вёскі Мярэцкія, што на Глыбоччыне, неаднаразова скардзіліся на абледзянелую дарогу.

Некалькі разоў вяскоўцы тэлефанавалі ў ЖКГ Глыбоцкага раёну

Жыхары Мярэцкіх спрабавалі звяртацца да мясцовых дэпутатаў. Фаіна Козел – адная з народных абраннікаў – назірала за журналістамі «Белсату» з адлегласці і ад каментароў адмовілася.

Іншы дэпутат, Анатоль Зінкевіч, намеснік рэдактара мясцовай раёнкі «Веснік Глыбоччыны», паводле жыхароў, таксама дапамагаць адмовіўся.

Зашавяліліся ж чыноўнікі толькі пасля таго, як убачылі журналістаў

На наступны дзень пасля нашага прыезду на тэрыторыі вакол дамоў камунальнікі зрабілі падсыпку. Гэта «Белсату» пацвердзілі і праз тэлефон у Глыбоцкім ЖКГ.

Чаму ж раней камунальнікі не рэагавалі на звароты жыхароў? І ці будуць своечасова рэагаваць надалей? Ці зноў давядзецца выклікаць журналістаў?

Андрэй Павук, «Белсат»

Глядзі таксама
Каментары