Непераможныя сталічныя Цмокі


Менскія «Цмокі» паспяхова стартавалі ў новым еўрапейскім баскетбольным турніры «Кубак Фіба». На пляцоўцы «Менск-Арэны» у першым матчы групавога этапу дружына Грышчука сустракалася з славацкім клубам «Комарна». Ужо на першых хвілінах матчу можна было зрабіць выснову, што наш клуб на галаву мацнейшы за дэбютанта еўрапейскіх спаборніцтваў.