Не – Расеі!


Супраць яднання з крывавым агрэсарам, які нясе іншым народам толькі вайну і няволю – каля расейскай амбасады ў Менску сёння адбыўся пікет супраць шавінізму і імперыялізму ўсходняй суседкі. Удзел у акцыі, арганізаванай «Маладым фронтам» узялі 12 чалавек.