Навагодняе святкаванне ў свеце


У Парыжы людзі адзначалі свята побач з Трыумфальнай аркай, якую выкарысталі для светлавога шоу. У сувязі з пагрозаю тэрактаў захады бяспекі ўзмацнілі, але людзі захоўвалі святочны настрой:

«Хачу, каб вернікі розных рэлігіяў жылі ў міры. Мне здаецца, што гэта самае важнае», – заўважыў італьянскі турыст.

У Берліне ў гэтую ноч людзі таксама зычылі міру і спакою.