Нароўля: чыноўнікі-дармаеды і людзі без працы


Ёсць рукі, веды і досвед, але няма дзе іх прыкласці. Жыхары 10-тысячнага Нараўлянскага раёну, што на Гомельшчыне, месяцамі шукаюць працу. А мясцовыя ўлады інфармацыю аб праблемах, мяркуючы з іхных дзеянняў, спрабуюць хаваць. На мінулым тыдні мы распавядалі, як намесніца старшыні райвыканкаму Наталля Коваль наехала службовым аўтам на журналіста, што рабіў рэпартаж у горадзе. Але гэткі «наезд» рэпарцёра не спыніў.