На дэкрэт супраць «дармаедаў» паскардзіліся ў ААН


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/ZfNtroU5Hqk”][vc_column_text]Разам з праваабаронцамі партыя Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада накіравала спецдакладчыку па правах чалавека ў Беларусі даследаванне пра мэтазгоднасць прыняцця ўладамі краіны дэкрэту «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства». Паводле дакументу беспрацоўныя жыхары краіны мусяць выплачваць падатак у памеры 3,6 мільёнаў рублёў на год. Неплацельшчыкаў чакаюць штрафы ды нават арышты.