Міліцыя катавала токам сябру БНК Сяргея Кунцэвіча

«Гэта метады гестапа», – заявіў паплечнік Кунцэвіча Мікола Статкевіча.

У ізалятары міліцыянты катавалі сябру Беларускага нацыянальнага кангрэсу Сяргея Кунцэвіча электратокам. Пра гэта паведаміў былы кандыдат на прэзідэнта Мікола Статкевіч.

«Шмат людзей у СІЗА КДБ напрыканцы 2010 года, усе палітвязні прайшлі праз штрафныя ізалятары, гэта таксама катаванні, але вось такім яўным чынам, катаванні электратокам – гэта метады гестапа», – кажа Статкевіч.

Сяргея Кунцэвіча затрымалі напярэдадні акцыі 25 сакавіка ў сталіцы, цяпер ён у Следчым ізалятары МУС. Кунцэвіча вінавацяць у рыхтаванні масавых закалотаў. Паводле Статкевіча, Кунцэвіч перабывае ў інфармацыйнай ізаляцыі, лісты да яго не даходзяць.

Пра катаванні супраць фігурантаў справы «Белага легіёну» распавёў на гэтым тыдні колішні лідар арганізацыі Сяргей Бульба (Чыслаў).

Частку затрыманых у справе «Белага легіёну» вызвалілі, бо існавала верагоднасць, што яны могуць памерці пасля пабояў, распавёў ён.

Паводле Бульбы, у СІЗА КДБ затрыманых не толькі збіваюць, але і ўжываюць супраць іх псіхатропныя сродкі.

ДД

Глядзі таксама