Міліцыя бʼе – значыць любіць?


Міліцыя мусіць зрабіць усё, каб народ яе палюбіў. Такі загад аддаў Аляксандр Лукашэнка на калегіі Міністэрства ўнутраных справаў. Задача стварыць станоўчы вобраз у вачах беларусаў прагучала праз пару дзён пасля скандалу ў будынку менскага суда, дзе міліцыянты жорстка збілі двух актывістаў і журналіста. Як жа айчынныя праваахоўнікі зарабляюць народную любоў і працуюць на ўласны імідж?