Менчукі пераехалі ў Браслаў ды адчынілі першую ў горадзе арт-кавярню


Як зрабіць беларускую глыбінку цікавай для турыстаў? Прынамсі адным са шляхоў можа стацца развіццё ўласна гэтае глыбінкі, найперш – памежных рэгіёнаў. Цікава, што ў прыхільнікаў гэткае ідэі за словам ідзе справа. Як прыклад – гісторыя жыхароў сталіцы, якія пераехалі ў Браслаў ды адчынілі першую ў горадзе арт-кавярню.

Калі ўлетку азёрны Браслаў наведваюць шматлікія турысты, то ў міжсезонне папулярны курорт на Віцебшчыне ператвараецца ў ціхае правінцыйнае месца. Халоднымі вечарамі амаль дзесяцітысячнаму насельніцтву гораду няма чаго рабіць. Тут – ані кінатэатру, ані спартовага цэнтру. Паспрыяць развіццю Браслава пажадала Юлія Цярэнцьева. Жанчына пераехала сюды з Менску і ўдыхнула жыццё ў старую кавярню.

Юлія Лабанава belsat.eu