Лёс чэмпіянату Еўропы 2016


Зборныя Украіны і Швецыі сталі апошнімі ўдзельнікамі фінальнай пулькі чэмпіянату Еўропы – 2016, які пройдзе ў Францыі. Шведы на сваім полі былі мацнейшыя за Данію – 2:1, а на выездзе разышліся мірам 2:2 – тут дубль у Златана Ібрагімавіча.

Нашыя суседзі пасля перамогі дома над Славеніяй 2:0, адправіліся на матч у адказ з добрым задзелам, аднак ведалі, што разнявольвацца перад такім супернікам нельга. Гаспадарам удалося забіць хуткі гол – ужо на 11-й хвіліне сустрэчы капітан славенцаў Бошт’ян Цэсар адкрыў лік, адрадзіўшы інтрыгу. Аднак гэта не зламала ўкраінцаў, якія крыху адсунулі гульню ад брамы Пятава і таксама пачалі ствараць небяспечныя моманты. У выніку ажно на сёмай дададзенай хвіліне Андрэй Ярмолнека робіць лік нічыйным, 1:1, і тым самым адпраўляе сваю каманду на Еўра-2016. Адзначу, што сустрэча аказалася даволі грубай:  Менскі «Будаўнік« не здолеў замацавацца ў Кубку Еўрапейскай канфедэрацыі валейболу. Пасля паразы 0:3 ўдома ад французскага «Кану» мы і на выездзе не змаглі нічога супрацьпаставіць суперніку і таксама саступілі з такім жа сухім лікам.

Нельга сказаць, што нашыя хлопцы не аддалІся цалкам гульні: мы наколькі маглі супраціўляліся апанентам, аднак французы больш паспяхова дзеялі на блоку, а таксама былі дакладнейшыя ў заключнай фазе атак і не дазволілі нам перахапіць ініцыятывы. Самым выніковы гульцом сустрэчы ў нас стаў Міхаіл Косач, на рахунку якога 10 балаў. Такім чынам, шасціразовы чэмпіён Беларусі працягне выступ на еўраарэне, але ў турніры на ранг ніжэйшым – Кубку выкліку. Яго наступным супернікам стане пераможца супрацьстаяння «Істанбул» (Турцыя) – «МлАдаст» (Харватыя).

Японец Кэй Нісікоры, восьмая ракетка свету, атрымаў першую перамогу на выніковым тэнісным турніры года, што прымае Лондан. У сваім другім матчы ён у трох сэтах нанёс паразу шостаму на планеце чэху Томашу Бэрдыху – 7:5, 3:6, 6:3.

Тым часам ад гэтай групы ўжо стаў вядомы і першы паўфіналіст спаборніцтваў. Ім стаў трэці нумар сусветнага рэйтынгу Роджэр Фэдэрэр. Швейцарац запісаў у свой актыў ужо другую вікторыю запар, а гэтым разам ён выгуляў у першай ракеткі свету серба Новака Джокавіча – 7:5, 6:2. За гадзіну і 17 хвілінаў, праведзеныя на корце, Фэдэрэр выканаў 4 брэйкі і толькі адзіны раз упусціў сваю падачу. Таксама ў ягоным актыве яшчэ і 6 эйсаў.

У асабістым супрацьстаянні супернікі ідуць амаль упоравень: тут лік 22:21 на карысць Роджэра. Гэтая вікторыя стала для Фэдэрэра 50-ай на выніковых турнірах года. А таксама ён ужо сёмы раз стаў паўфіналістам такіх спаборніцтваў.