Кожны пяты турыст Крыму – беларус


Летась у акупаваным Расеяй Крыме кожны пяты турыст быў беларусам. У нашай краіне гэтым кірункам сапраўды займаецца некалькі турфірмаў. Іх не вельмі шмат, паводле маіх падлікаў, каля пятнаццаці. Так ці інакш, цяпер я лёгка магла б набыць тур у Крым.

Гэтак праз адну беларускую турфірму паехаў у Крым з сям’ёй і герой нашага сюжэту. Каб не мець у будучым праблемаў з перасячэннем украінскай мяжы, ён пагадзіўся даць каментар толькі на ўмовах ананімнасці.

Hавiны
Найгоршы сезон за тры гады: мост не дапамог турызму ў Крыме
2019.09.12 09:59

«Гэта было двое содняў. Спачатку мы ехалі аўтобусам праз Расею, потым праз Смаленск, потым паварочвалі на паром. Яшчэ не было моста. Ніводны мабільны аператар, акрамя расейскіх, не працаваў. Памятаю, што мы набывалі сім-карту на рынку, проста без усялякіх дакументаў. Памятаю, што было цяжка знайсці абмен грошай», – падзяліўся ўражаннямі герой сюжэту.

Згодна з украінскім заканадаўствам, на тэрыторыю Крыму можна ўязджаць толькі з боку Украіны. Уезд праз расейскую тэрыторыю – парушэнне заканадаўства.

«Калі чалавек, напрыклад, вядомы нейкі, публічны, то ён можа трапіць у базу, і будзе яму забаронены ўезд ва Украіну. Мне здаецца, што звычайных людзей яны не адсочваюць. Калі невядомы, то дэ-факта людзі ездзяць, але гэта вельмі мутарна», – паведаміў нам Павел Знавец, дэпутат Вярхоўнага Савету 13 склікання.

Hавiны
У Крыме ФСБ затрымала жанчыну, якую падазраюць у шпіянажы на карысць Украіны
2019.11.29 11:26

Афіцыйны Менск адкрыта не прызнаў захоплены Крым тэрыторыяй Расеі. «Беларуская чыгунка» і «Белавія» квіткоў на паўвостраў не прадаюць. Тым не менш, беларусы ездзяць у Крым аўтобусамі, хоць дарога і займае каля сарака гадзінаў.

«Крым часта абіраюць. Плюс дастаткова мяккі, камфортны клімат, што не малаважнае. Ну і выбар па курортах дастаткова вялікі, таму дагэтуль Крым карыстаецца дастаткова высокім попытам на нашым рынку», – падзяліўся кіраўнік ТАА «Натурлэнд Трэвэл» Канстанцін Мацюшкін.

Ці паехалі б вы ў анексаваны Расеяй Крым? На гэтае пытанне нам адказалі мінакі на вуліцах сталіцы.

«Паехаў бы. Ну мне ўсё роўна, ці там Расея галоўная, ці Украіна».

Hавiны
Амбасада РФ хацела ўручыць прэзідэнту Эстоніі крымскае шампанскае, але яна адмовілася
2020.01.08 22:46

«Я вельмі сумую і паехала б з задавальненнем, але, на жаль, цяпер дарога вельмі доўгая».

«У Крым? Не, Байкал лепш».

Украінскі Крым Расея акупавала ў 2014 годзе. Спачатку на паўвостраве зʼявіліся гэтак званыя «зялёныя чалавечкі», жаўнеры без апазнавальных знакаў, а неўзабаве там правялі рэферэндум аб далучэнні да Расеі.

Hавiны
У Крыме затануў плывучы док са спісанай падлодкай
2019.12.15 10:29

Яго вынікаў міжнародная супольнасць не прызнае.

Дзіяна Раткевіч, «Белсат».