Менскае хакейнае «Дынама» здабывае доўгачаканыя тры балы ў чарговым туры Кантынентальнай хакейнай лігі. У перадапошнім матчы свайго выязнога турнэ «зубры» ў «Тальяці» атрымалі валявую вікторыю над мясцоваю «Ладаю», 2: 1.
Гэтым разам Гордзі Дўаер не ставіў эксперыментаў на апошнім рубяжы абароны, а сваё звыклае месца ў браме заняў пасля адпачынку Юнас Энрат. Таксама пасля пробнага кантракту з шэрагаў «зуброў» у кірунку сталічнага «Юнацтва» быў выпраўлены Максім Парфеевец. Гаспадары лік адкрылі на 12-ай хвіліне, калі рэалізавалі колькасную перавагу намаганнямі Зярнова.
Напрыканцы першага перыяду Дзмітрый Буйніцкі раўнавагу аднавіў, а вікторыю «бела-блакітным» прынёс дакладны кідок Джастына Фантэйна на 35-ай хвіліне. «Зубры» на Захадзе па-ранейшаму дзясятыя, ад зоны плэй-оф адстае на 3 балы, а скончыць ваяж у панядзелак у Чэлябінску супраць «Трактара».
ДД; фота вокладкі – прэс-служба «Дынама» (Менск)