Камунальная катастрофа «менскага Шанхаю»


Сапраўдная драма жыхароў МАЗаўскага пасёлку ў Менску. Нечалавечыя ўмовы, аварыйны стан, а магчыма, крок ад трагедыі. Людзі ў любы момант могуць апынуцца пад заваламі ва ўласных кватэрах. Чаму не дапамагаюць камунальнікі, а «Белсат» робіцца апошняю надзеяй быць пачутымі.

Пабудаваны пасля вайны жылы пасёлак МАЗу нават мясцовыя чыноўнікі жартам называюць Шанхаем. Цэнтр Еўропы. Сталіца. Але прыбіральні на вуліцах, вада з калонак, прывазны газ. Прасядаюць падмуркі, фасады развальваюцца, з’яджаюць дахі.

Сотня дамоў чакаюць капітальнага рамонту ажно з 1958-га года! Пры гэтым кошты на камунальныя паслугі тут у разы вышэйшыя, чымся ў кватэрах з выгодамі

Глядзіце больш у матэрыяле Таццяны Уласенкі.