Галоўнае пытанне тыдня. Іслам Карымаў памёр ці яшчэ жывы? Супярэчлівыя паведамленні прыходзяць пяты дзень запар. Гэтак, расейскае інфармацыйнае агенцтва «Інтэрфакс» паведаміла пра афіцыйную заяву ўзбекскага ўраду пра смерць прэзідэнта, а праз 5 хвілінаў анулявала гэтае паведамленне. Аднак усё ўказвае на тое, што Іслама Карымава больш няма.
Фота – Reuters