ІП на мяжы знішчэння


Улады не хочуць чуць грамадзянаў. Чарговае пацвярджэнне таму – адсутнасць увагі да праблемаў дзясяткаў тысяч бізнесоўцаў. Чацвёрты дзень не працуе большасць гандляроў на рынках Беларусі. Ідзе працэс знішчэння дробнага бізнесу – кажуць прадпрымальнікі. Пакупнікі абураныя адсутнасцю альтэрнатывы больш дарагім крамам.

Прадпрымальнікі ў чарговы раз заклікалі ўрад «адэкватна адрэагаваць на крызіс малога бізнесу». Але ці рэальна ціснуць на ўладу пры адсутнасці падтрымкі шматтысячнай арміі прадпрымальнікаў на вуліцах?