Аб'ектыў 10.06.2017 Іна Кулей распавяла, колькі студэнтаў могуць трапіць на праграму Каліноўскага


Стыпендыяльная праграма польскага ўраду імя Кастуся Каліноўскага аднаўляецца выключна для студэнтаў, якіх з палітычных матываў адлічылі з беларускіх універсітэтаў.

Праграма не будзе разлічаная на атрыманне вышэйшай адукацыі дзецьмі рэпрэсаваных бацькоў, як гэта было раней, як і не аднаўляецца для працягу адукацыі ў аспірантуры.

«Колькасць месцаў не абмежаваная, будзе залежыць ад таго колькі студэнтаў будуць патрабаваць такога спрыяння і такой праграмы. Гэта значыць, што на сённяшні момант гэта 6 чалавек, якія патрабавалі такой дапамогі ў мінулым годзе, 7 чалавек гэтага году і зараз ідзе сесія, падчас якой колькасць можа павялічыцца», – адзначыла ў каментары «Белсату» старшыня Камітэту дапамогі рэпрэсаваным «Салідарнасць» Іна Кулей.

Адукацыйную праграму імя Каліноўскага летась звузілі да гадавога навуковага стажу праз тое, што хваля рэпрэсіяў у Беларусі апошнімі гадамі пайшла на спад. Але існавала ўмова з польскім бокам, што калі ў Беларусі рэпрэсіі адновяцца, то і праграма Каліноўскага запрацуе ў папярэднім фармаце. Гадавы навуковы стаж па-ранейшаму застаецца ў межах стыпендыяльнай праграмы.

Глядзіце таксама:

Глядзі таксама
Каментары