Гомель: прымусовае высяленне небаракаў з бараку ў інтэрнат


Жыхары аднаго з гомельскіх дамоў, што на балансе «Гомельдрэва», з цяжкасцю згадваюць апошні капітальны рамонт. Цяпер жа прадпрыемства праз суд патрабуе ад сваіх былых і цяперашніх працаўнікоў тэрміновага перасялення з аварыйнага бараку ў працоўны інтэрнат. Жыхары спрэчнага дому на больш цесныя ўмовы не пагаджаюцца і называюць гэта беззаконнем.