«Фішкі» прыгатавання шашлыкоў ад «Белсату»


У Беларусі працягваюцца вялікія выходныя. Перад тым, як ехаць на прыроду, прапануем парады па прыгатаванні шашлыку, а таксама аўтарскі рэцэпт вядомага сталічнага кухара Аляксандра Чыкілеўскага.

+10 і пахмурна. Але гэта не нагода сядзець удома. Так лічаць нашыя сённяшнія героі Павел і Таццяна, з якімі мы сёння будзем гатаваць шашлыкі.

Павел: Так, але не толькі шашлыкі. Сёння ў нас будзе яшчэ гародніна і капэрцікі з лавашом і сырам.

– Як лепей выбіраць мяса?

Таня: Ёсць такая фішка. Можна падыходзіць да прадаўца і казаць, што мяса нам патрэбнае для маленькага дзіцяці. То бок я яго хачу прыгатаваць для дзіцёнка, тады ў прадаўцоў уключаецца мамскае пачуццё, і яны абіраюць лепшы кавалак. Ну вось тут добрае мяса, будзем тут і пакупаць.

– Павел, раскажыце, як правільна абіраць кабачкі і памідоры?

Павел: Кабачкі я бяру маладыя, паменш, таму што вялікія валакністыя і не вельмі. А памідоры, каб яны былі не мяккія і не цвёрдыя. Мяккія развальваюцца, калі іх наразаеш, а цвёрдыя так і застаюцца цвёрдымі, бо лаваш хутка гатуецца.

– Наколькі цяжка ў Беларусі быць вегетарыянцам?

Павел: Увогуле няцяжка. Не пакупаеш мяса, не ясі яго, тэарэтычна нават танней атрымліваецца, калі не пакупаць дзіўныя соевыя сасікі, каторыя каштуюць у тры разы даражэй за мясныя.

– Надвор’е не для шашлыкоў…

Павел: ну так, але на вялікія святы хочацца выехаць на прыроду, адпачыць трохі ад гораду.

– Увогуле даводзілася ў такое надворʼе рабіць шашлыкі?

Павел: Даводзіла ў больш кепскае надворʼе, увогуле пад вялікім ліўнем!

– Які ў нас новы рэцэпт будзе?

Таня: Вось гэты мы будзем марынаваць з мінералкай і лімонам, спецыямі і цыбуляй. Вось гэты з кетчупам, маянэзам і цыбуляй. Усё, заліваем.

Павел: вуглі гатовыя, можам памяняцца месцамі, я буду нарэзаць. А вы пачняце смажыць.

– То бок калі ўсе ядуць мяса, ты…

Павел: Я з лавашамі і кабачкамі. Да, усё максімальна проста, я ж мужчына, мне гатаваць доўга ўвогуле не падабаецца. Я люблю хуценька і смачненька. Зараз проста нарэжам, дабавім прыправаў, маянэз і можна на рашотку выкладваць.

Таня: Ну, пайшлі дэгуставаць.

– Нашыя шашлыкі ўжо гатовыя, а вас яшчэ чакае аўтарскі рэцэпт ад нашага кухара кулінарнай перадачы «Я не буду гэта есці» Аляксандра Чыкелеўскага:

«Мяса нарэзаць сярэднімі кавалкамі, цыбулю кольцамі. Змяшаць усе складнікі, пакінуць на содні і час ад часу перамешваць».

Наста Кахановіч, belsat.eu