З павагаю да разнастайнасці, але без удзелу Расеі: у Кіеве стартуе першы паўфінал «Еўрабачання».
Украінская сталіца прымае конкурс ужо другі раз: Кіеў ладзіў «Еўрабачанне-2004» дзякуючы перамозе спявачкі Русланы. Але сёлета горад рыхтаваўся да свята, як упершыню: тут адкрылі Паштовую плошчу ды адрамантавалі метро, а Еўрамястэчка і шоу абышліся сталіцы на 45 мільёнаў долараў, пры тым, што ў краіне ўсё яшчэ трывае вайна.
«Я не ведаю наколькі гэта апраўдана. Так, у нашай краіне праходзіць Еўрабачанне, што забірае шмат грошай з нашага бюжэту, шмат крадзецца, але я думаю, што яно не апраўданае на дадзены момант».
«Зараз праводзіць такія мерапрыемствы на Украіне не варта было б».
– мяркуюць многія жыхары украінскай сталіцы.
Служба бяспекі Украіны забараніла ўезд расейскай спявачццы Юліі Самойлавай, бо два гады таму тая выступала ў акупаваным Расеяй Крыме, прыехаўшы на паўвыспу без дазволу ўкраінскага боку. У адказ на гэта арганізатары «Еўрабачання» прыгразілі санкцыямі, а расейскі «Первый канал» увогуле адмовіўся трансляваць сёлетні конкурс. Самойлава ж сёння замест «Еўрабачання» паехала зноў з канцэртам у Крым.
Дзякуючы яму на конкурсе ўпершыню прагучыць беларуская мова. Паводле прагнозаў букмекераў, шанцы на перамогу ў «Наві» невялікія. Але, на думку эксперта Сяргея Філімонава, «Еўрабачанне» і не ёсць музычным Алімпам, за месца на якім варта спаборнічаць.
«Тыя, хто не атрымае высокія пазіцыі, могуць атрымаць у міжнародным кантэскце больш, чым тыя, хто перамогуць», – упэўнены музычны аглядальнік.
Першы фінал «Еўрабачання» распачнецца сёння а 23-яй паводле менскага часу, другі, у якім выступіць «Navi», – праз два дні, а сёлетняга пераможцу вызначаць 13-га траўня.
Настасся Храловіч, «Белсат», фота: Andres Putting / eurovision.tv