Дзеткі распавядаюць, як трэба святкаваць Раство


Па краіне працягваюцца калядныя ялінкі для маленькіх беларусаў. Наста Кахановіч завітала на адну з такіх імпрэзаў і паглядзела батлейку на новы лад.

Традыцыйны лялечны тэатр батлейка быў папулярны на Беларусі з 16 стагоддзя. Слова паходзіць ад Бетлеем, то бок Віфлеем – горад, дзе нарадзіўся Ісус. А сёння мы глядзім калядную гісторыю ў выкананні музычнага тэатру-студыі «Варгін».

Глядзіце сюжэт у выданні «Аб’ектыву»:

«Дадзены варыянт – гэта зборны варыянт з розных рэгіёнаў Беларусі. Мы – вандроўны тэатр, мы спыніліся на варыянце двухпапявярховай батлейкі, таму што на тэрыторыі Беларусі былі двухпавярховыя і трохпавярховыя і нават чатырохпавярховыя. Канструкцыю і лялькі для батлейкі мы выраблялі цалкам самі. У яго рухаюцца ручкі. Ён зроблены па матывах тых лялек, якія захоўваюцца ў нашых музеях», – кажа Юлія Халькова-Гармаза.

Батлейка, калядаванне, куцця, а якія яшчэ калядныя традыцыі ведаюць маленькія беларусы? Ад маленькіх наведнікаў ялінкі мы пачулі такія адказы:

«Мы ставім елку, а потым мы ямо куццю».

«Мы заўсёды танчым!»

«Мы звычайна ходзім да бабулі і дорым адзін адному падарункі».

«У царкву пойдзем сёння».

«Усіх праваслаўных віншуем з Раством!»

Наста Кахановіч belsat.eu