Дыпламатычны канфлікт на Блізкім Усходзе


Дыпламатычны канфлікт паміж Саудаўскай Аравіяй ды Іранам пашыраецца на іншыя краіны рэгіёну. Бахрэйн, Судан, а сёння і Кувейт адклікалі дыпламатаў з Тэгерану праз нядаўнія напады пратэстоўцаў на дыпламатычную місію Эр-Рыяду. Пакуль свет заклікае бакі канфлікту да дыпламатыі, краіны, якія зарабляюць на продажы нафты, паціраюць рукі.