Дом «на курыных лапках» у Рэчыцы. Гэта форменнае свінства


Дом на вуліцы Войкава ў Рэчыцы пабудавалі яшчэ ў 30-я гады мінулага стагоддзя. Амаль шэсць гадоў таму Рэчыцкі райвыканкам прызнаў яго не прыдатным для пражывання. Аднак у двухпавярховым бараку дагэтуль жывуць прыкладна 40 чалавек.