Добры выступ беларускай зборнай па барацьбе


Наша жаночая зборная заняла другі радок у агульнакамандным заліку на Чэмпіянаце Еўропы па барацьбе, што прымае Рыга. На рахунку беларусак золата Марыя Мамашук, адно срэбра ў Ірыны Курачкінай і дзве бронзы – Марыны Маркевіч і Васілісы Марзалюк. У нашых мужчын вольнікаў таксама 4 медалі рознага гатунку. Цяпер на кілім першынства Еўропы выйдуць прадстаўнікі грэка-рымскага стылю.

У Салігорску стартавала і другая паўфінальная серыя ў экстралізе чэмпіянату краіны па хакеі. Мясцовы «Шахцёр», дзейны чэмпіён Беларусі, у няпростым матчы адсвяткаваў вікторыю над «Гомлем» 3:2. У пераможцаў вызначыліся Арцём Ляўша, Аляксандр Усенка і Яраслаў Чупрыс. У другім паўфінале, дзе спрачаюцца менскае «Юнацтва» і гарадзенскі «Нёман», ужо згулялі дзве сустрэчы, лік нічыйны 1:1.

Першае кола буйнога тэніснага турніру ў амерыканскім Індыян-Ўэлзе пераадолеў Гіллерма Гарсія Лопэс. Іспанец за адну гадзіну і 44 хвіліны нанёс паразу прадстаўніку Латвіі Эрнэстсу Гулбісу 6:2, 7:6. Убачым мы ў другім раўндзе і італьянца Андрэаса Сэпі, які на старце спаборніцтваў быў мацнейшы за амерыканца Доналда Янга – 4:6, 6:4, 6:3.