Незалежная кандыдатка на дэпутатства ў Капліцкі сельскі савет Роза Стрэльчанка напярэдадні сустрэлася з аднавяскоўцамі. Не перашкодзіла спатканню і пільная ўвага міліцыі.
Праваахоўнікі, якія, праўда, кінуліся на ўцёкі пры набліжэнні аб’ектыву камеры, суправаджалі журналістаў, падчас сустрэчы кандыдаткі на дэпутатства Розы Стрэльчанкі з выбарнікамі.
Спатканне, якое адбылося напярэдадні ў аграгарадку Каплічы, што ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці, пацвердзіла – мясцовыя гатовыя аддаць галасы за беспартыйную, непраўладную, але і не апазіцыйную прэтэндэнтку на дэпутатства ў мясцовы сельсавет.
Падрабязнасці ў відэа!
Лола Бурыева, «Белсат»