Чыноўнікі паказалі дзецям дулю


Пясок, рэшткі будоўлі, каналізацыйныя воды – гэтак выглядае месца ў паселішчы Юбілейны, дзе, на ўрачыстае абяцанне намесніка Гомельскага аблвыканкаму, сёлета ўвесну мусіў паўстаць дзіцячы гарадок. Аднак абяцанні засталіся абяцаннямі.