Чаму Чыж трапіў у няміласць?


І па слядах бадай жа самай гарачай тэмы мінулых выходных. Пасля пятнічнага арышту Юрыя Чыжа працягваюцца ператрусы ў звязаных з ім структурах – сёння стала вядома пра ўварванне гэтак званых «маскі шоу» у велнэс-клубе жонкі мільярдэра. Самому Чыжу пагражае да 7 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці. Афіцыйна за нясплату падаткаў у асабліва буйных памерах.