Аб'ектыў 08.02.2018 БГК Мяшкова згуляў у нічыю з «Ольбарам»


Нашым атакам не хапіла дакладнасці.

Берасцейскі клуб імя Мяшкова распісаў нічыю з дацкім «Ольбарам» у межах гульняў гандбольнай Лігі чэмпіёнаў. На хатняй пляцоўцы ішла ўпартая барацьба цягам усяго двубою, каманда Сяргея Бябешкі ў канцы мела моманты схіліць вагі на сваю карысць, аднак нашым атакам не хапіла дакладнасці, а выніковы лік на табло – 23:23.

Больш за ўсіх мячоў – пяць – у нас закінуў левы паўсярэдні Пэтар Джорджыч. Адзначу, што ў выязным двубоі «мяшкоўцы» былі мацнейшыя за скандынаваў – 23: 20. Цяпер у турнірнай табліцы Лігі чэмпіёнаў берасцейцы месцяцца на шостым радку і адстаюць ад адзінаасобнага лідара, французскага ПСЖ, на 10 балаў. Далей у гэтым турніры мы згуляем 17-га лютага на выездзе супраць вугорскага «Вэспрэму», які на трэцяй пазіцыі. А цяпер БГК чакае супрацьстаянне ў хатнім першынстве краіны, калі яны ўжо заўтра ўдома будуць прымаць гарадзенскі «Кранон»

Глядзі таксама
Каментары