Беларусы прагнуць пераменаў


Рэйтынг кіраўніка краіны набліжаецца да гістарычнага мінімуму, а пераменаў жадаюць ледзь не 70 % беларусаў – такія звесткі сакавіцкага апытання грамадскай думкі Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў. Аднак, на фоне абвалу даверу да Аляксандра Лукашэнкі, – не растуць ні пратэставыя настроі, ні гатовасць падтрымаць ягоных палітычных апанентаў.