Беларускія хакеісты пачалі з перамогі на «Кубку трох нацыяў»


Хакейная зборная Беларусі працягвае рыхтавацца да алімпійскай кваліфкацыі ды з перамогі стартавала на міжнародным турніры «Кубак трох нацыяў», што гэтымі днямі прымае «Менск-Арэна». Ужо ў першым перыядзе нашыя закінулі тры шайбы французам – вызначыліся Лапачук, Сцяпанаў, Гаўрус. У двух астатніх па адным узяцці брамы на рахунку Лісаўца і Кулакова. У нядзелю дружына Дэйва Льюіса згуляе з Нямечынаю.

Фота belarus.by