Беларуска перамагла на турніры «Брыльянтавай лігі» у ЗША

Таццяна Халадовіч, рэкардсменка Беларусі ў кіданні дзіды сярод жанчын, стала пераможцай 3-га этапу прэстыжных міжнародных спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы «Брыльянтавая ліга» у паўночнаамерыканскім Юджыне (штат Арэгон).

Таццяна кінула дзіду на адлегласць 66,30 м, тым самым не дакінуўшы толькі 4 см да свайго леташняга рэкорду (66,34 м), які яна ўсталявала на чэмпіянаце Еўропы ў Амстэрдаме.

Другое месца – у кітаянкі Шынь Лю (65,21 м), трэцяе – у Сары Колак з Харватыі (64,64 м).

На спаборніцтвах у Юджын сёння выступяць Марына Арзамасава (800 м), і Аліна Талай, якая выйдзе на старт дыстанцыі 100 м з бар’ерамі.

Пра іншыя спартовыя падзеі суботы глядзіце ў аглядзе Алеся Пуцілы.

Глядзі таксама