Беларусь робяць губерняй Расеі?


Тым часам сам Лукашэнка зноў сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным. Пра гэта кіраўнікі краінаў дамовіліся падчас сённяшняй тэлефоннай размовы. І перамовы, як стала вядома, будуць «закрытыя і грунтоўныя».

Падрабязнасцяў пакуль не агучылі, але эксперты не выключаюць, што Крэмль чарговы раз спрабуе прымусіць афіцыйны Менск пайсці на саступкі ў шэрагу важных пытаннняў. Адначасова закіды і нават пагрозы ў бок кіраўніка Беларусі пайшлі ад прадстаўнікоў расейскіх нацыяналістычных рухаў. Лукашэнку абяцаюць паставіць перад трыбуналам, а Беларусь зрабіць губерняй Расеі.