БелАЭС патрапіць пад санкцыі?


Ізноў неспакойна вакол беларускае АЭС. Будаўніцтва станцыі ў Астраўцы можа сутыкнуцца з заходнімі санкцыямі. Сігнал непакою ідзе з гадавой справаздачы Росатаму. А гэта, як вядома, генеральны падрадчык па будаўніцтве АЭС. Расейскі ядравы манапаліст асцерагаецца рэакцыі захаду на яго ўдзел у будаўніцтве цеплавых электрастанцый для Крыму.