Агляд спартовых навінаў


Настольны тэніс

Уладзімір Самсонаў дакрочыў да 1/16 фіналу адзіночнага разраду Чэмпіянату свету па настольным тэнісе, што прымае Нямеччына. Гэтым разам у Дюсельдорфе спаборнічаюць амаль 600 майстроў малой ракеткі, якія прадстаўляюць 107 краінаў.

Футбол

Беларуская футбольная дружына, якая ў рэйтынгу ФІФА на 83-ім радку, абноўленым складам правяла таварыскі двубой супраць каманды Швейцарыі, якая ў гэтым спісе ажно на 74 пазіцыі вышэй і размяшчаецца на 9-ым месцы. На стадыёне «Дэ ля Маладз’яр», які мае штучнае пакрыццё, прысутнічалі больш за 10 тысяч заўзятараў, а сустрэчай кіраваў галоўны арбітр чэх Радэк Пршыгада.

Баскетбол

У Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі распачалася фінальная серыя плэй-оф, якая працягнецца да чатырох вікторыяў. Цікавы той факт, што ўпершыню ў гісторыі турніру за ганаровы трафей трэці раз запар барацьбу вядуць «Голдэн Стэйт» і «Кліўлэнд».

Фота: International Table Tennis Federation