Агляд спартовых навінаў

Гандбол

Пяты, вызначальны матч фінальнай серыі чэмпіянату краіны па гандболе сярод жаночых камандаў адбыўся сёння ў сталічным палацы спорту ва Уруччы. Уладальнікам залатых медалёў першынства стаўся клуб «Гомель», які быў мацнейшы за менскі «БНТУ-БелАЗ» 28:22.

Хакей

Першы фінальны матч Кубка Стэнлі, у якім адносіны высвятляюць «Пітсбург» і «Нэшвіл», адбыўся на лёдзе «пінгвінаў». Перамога ў супрацьстаянні да чатырох вікторыяў дасталася фаварыту пары, які гуляў на сваім лёдзе, а фінальныя лічбы на табло 5:3.

Футбол

Сяргей Карніленка пакідае свой выступ за нацыянальную футбольную зборную Беларусі. Пра заканчэнне кар’еры ў галоўнай камандзе краіны ён паведаміў сёння падчас збору нашай дружыны. У мінулым сезоне Сяргей выступаў за расейскі клуб «Крылы Саветаў», які заняў 15-ты радок і пакінуў элітны дывізіён. За беларускі калектыў Карніленка правёў 78 матчаў (больш толькі ў Гурэнкі і Кульчыя) і забіў 17 галоў, больш за яго вызначаўся толькі Максім Рамашчанка.

Фота: Гандбольны клуб «Гомель»

Глядзі таксама