Агляд спартовых навінаў


Акадэмічнае веславанне

Двухразовая алімпійская чэмпіёнка па акадэмічным веславанні беларуска Кацярына Карстэн вярнулася ў эліту і заваявала срэбны медаль чэмпіянату Еўропы, які прайшоў у чэшскай вёсцы Рачыцэ.

Тэніс

Аляксандра Сасновіч упершыню прабілася ў другі раўнд Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе, другіх у годзе спаборніцтваў «Вялікага Шлема». Лідарка беларускай зборнай на Кубку Федэрацыі, якая ўваходзіць у 100 наймацнейшых тэнісістак планеты перагуляла на старце вышэйшую за сябе на трыццаць пазіцыяў – швейцарку Вікторыю Галюбіч Rolland Garrops 4:6, 7:5, 6:3.

Аўтагонкі

Шосты этап чэмпіянату свету па аўтагонках у класе машын «Формула-1» быў драматычны, цікавы і, як і меркавалася, скончыўся перамогаю «Фэрары». Дубль апенінскай каманды здарыўся ўпершыню з 2001 года. Лідар пасля кваліфікацыі фін Кімі Рэйкёнэн, змяняючы апоны, прапусціў напарніка з алай «Скудэрыі» немца Зэбаст’яна Фэтэля на піт-стопе і ўжо не дагнаў.

Фота: FISA Igor Meijer / worldrowing.com