Агляд спартовых навінаў

Футбол

Іспанскую «Барсэлону» разграмілі ў першым матчы 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Французскі ПСЖ на сваім «Парк дэ Прэнс» паздзекаваўся з «сіне-гранатавых», накаўтаваўшы іх 4:0.

Хакей

Сталічнае хакейнае «Дынама» на «Менск-арэне» не пакідае ніводнага шанцу тальяцінскай «Ладзе». «Зубры» па хадзе сустрэчы ўвесь час вялі ў ліку, а ў выніку накідалі гасцям 8 шайбаў, у сваю браму прапусцілі толькі тры. Адзначу, што наш настаўнік Крэйг Вудкрафт захварэў, таму кіраваў камандаю з лавы ягон ы дапаможца Рон Паско, які таксама трымаў адказ і на прэс-канферэнцыі.

Цырымонія «Лаўрэўс»

Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагародаў паводле версіі Сусветнай акадэміі спорту «Лаўрэўс» адбылася ў Манака. Гэта акадэмія штогоду ўручае прызы, зацверджаная яна была ў 1999-ым годзе, а выбіраюць найлепшых вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты, а таксама спартовыя медыі.

Біятлон

Пасля двух дзён перапынку аднавіўся чэмпіянат свету па біятлоне ў аўстрыйскім Хохфільцэне. Сёння за ўзнагароды змагалася прыгожая палова ў індывідуальнай гонцы. Першы радок заняла немка Лаўра Дальмаер, срэбра ў чэшкі Габрыелы Коўкалавай, замкнула тройку італьянка Алексія Рунгальдьер. Найлепшаю з беларусак з трыма хвілінамі штрафу стала Дар’я Домрачава – яна 13-ая. Крыўко – 14-ая, Скардзіна – 17-ая, Юркевіч – 35-ая. Заўтра ў Хохфільцэне адбудзецца мужчынская індывідуалка.

Фота: Juan Carlos Cardenas / EFE / Forum

Падпісвайся на telegram Белсату

Глядзі таксама