Аб'ектыў 10.05.2017 Агляд спартовых навінаў


Хакей

Пасля аднаго дня перапынку зборная Беларусі зноў выйшла на лёд у Парыжы. У межах трэцяга матчу групавога этапу чэмпіянату свету па хакеі дружына Дэйва Льюіса сустракалася са Швейцарыяй і зноў прагуляла. 3:0 на карысць Швейцарыі.

Футбол

Турынскі «Ювэнтус» – першы фіналіст футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У матчы ў адказ ½ фіналу «старая сеньёра» на сваім полі нанесла паразу французскаму «Манака» 2:1. У першым двубоі «Ювэ» ў гасцях таксама быў мацнейшы – 2:0.

Тэніс

На грунтовых кортах Іспаніі працягваецца буйны тэнісны турнір «Мадрыд Оўпэн», прызавыя якога сёлета складаюць амаль пяць з паловаю мільёнаў долараў. Другое яго кола ўжо пераадолеў Новак Джокавіч. Серб, другая ракетка свету, не пусціў далей іспанца Нікаляса Альмагра, лік у сэтах 6:1, 4:6, 7:5. Наступныя яго магчымыя супернікі: француз Жыль Сімон ці іспанец Фэлісьяна Лопэс.

Фота: Grigory Dukor / Reuters / Forum

Глядзі таксама
Каментары