Агляд спартовых навінаў

Хакей: чэмпіянат свету

Чэмпіянат свету па хакеі працягваецца на пляцоўках Францыі ды Нямеччыны. Пасля аднаго дня адпачынку беларусы ў Парыжы сёння зноў выйшлі на лёд. У трэцім матчы групавога этапу яны трымалі іспыт перад дзейнымі чэмпіёнамі свету – канадцамі. У выніку, ізноў параза, ужо трэцяя запар, «кляновыя лісткі» перамаглі беларусаў 6:0.

Наступны матч дружына Дэйва Льюіса правядзе ў сераду супраць Швейцарыі. У групе, якая размяшчаецца ў Кёльне сёння таксама скончыўся ўжо адзін двубой, там Расея разграміла Нямеччыну.

Гандбол

У другой групе былі згуляныя чарговыя матчы чацвёртага туру кваліфікацыі да гандбольнага чэмпіянату Еўропы – 2018, які пройдзе ў Харватыі.Беларусы пасля таго, як 4 дні таму ўдома разграмілі палякаў 32:23, на выездзе падтрымаць пераможнага пачыну не здолелі, а драматычная сустрэча закончылася ўнічыю 27:27.

Футбол

Маскоўскі «Спартак» пасля доўгае 16-гадовае паўзы заваяваў залатыя медалі чэмпіянату Расеі па футболе. Пра гэта каманда даведалася, нават не выходзячы на поле. Рэч у тым, што «Зеніт» у Піцеры нечакана саступіў «Цераку» 0:1, і тым самым страціў усе шанцы дагнаць «Спартак».

Хакей: НХЛ

Стаўся вядомы першы фіналіст Кубка Стэнлі ў Заходняй канферэнцыі Нацыянальнай хакейнай лігі. «Нэшвіл» на сваім лёдзе ў шостым матчы серыі другога раўнду плэй-оф прымаў «Сэйнт-Луіс».

Фота: Alexander Nemenov / TASS / Forum

Глядзі таксама