Агляд спартовых навінаў

Хакей. Чэмпіянат свету

Нацыянальная хакейная зборная Беларусі правяла свой другі матч на групавым этапе чэмпіянату свету. Сёння ў Парыжы каманда Дэйва Льюіса сустракалася з Чэхіяй.

Пасля ўчорашняй нашай паразы ад фінаў 2:3 сёння нам спадзявацца на станоўчы зыход ізноў не выпадала. Чэхі ў першай сустрэчы трапілі пад канадскі каток і саступілі 1:4, таму выйшлі на матч з беларусамі можна толькі здагадвацца ў якім настроі. Нам ізноў не ўдалося зачапіць аднаго з фаварытаў як групы, гэтак і ўсяго турніру цалкам, а выніковы лік на табло – 6:1, перамога чэхаў. У беларусаў адзіную шайбу закінуў Аляксандр Паўловіч.

Хакей. НХЛ

У НХЛ працягваецца гарачы час плэй-оф, а каманды змагаюцца, каб трапіць у наступны раўнд Кубка Стэнлі. «Сэнт-Луіс» дома нанёс паразу «Нэшвілу» 2:1, а ў серыі павёў з лікам 3:2.

Яшчэ ў адной сустрэчы «Анагайм» на сваім лёдзе прымаў «Эдмантан». Як ні стараліся хакеісты, у першым перыядзе не здолела закінуць ніводная з камандаў. У другой жа дваццаціхвілінцы «ойлерз» зрабілі шыкоўны зачын для агульнай перамогі, тройчы паразіўшы браму гаспадароў. З такімі падзеямі гаспадары не пагадзіліся і ў трэцім перыядзе раўнавагу аднавілі – нічыя 3:3. Пераможцу выявілі толькі ў оўвэртайме, а лік у серыі стаў 3:2 на карысць «Анагайму».

Тэніс

Тэнісны турнір «Міленіум оўпэн» падыходзіць да свайго завяршэння на грунтовых кортах Эштурылу. Іспанец Давід Фэрэр у ¼ нанёс паразу амерыканцу Раяну Гэрысану 6:4, 6:0 і за выхад у галоўны старт пазмагаецца са сваім суайчыннікам Паблё Карэннё Бустам.

Глядзі таксама