Агляд спартовых навінаў

Гандбол

Менскі Палац спорту ва Уруччы стаў сёння месцам прытулку для дзвюх гандбольных зборных. Каманда Беларусі ў межах кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы-2018, які пройдзе ў Харватыі, у сваім трэцім матчы групавога этапу сустракалася з дружынаю Польшчы і разграміла яе 32:23. Больш за ўсіх мячоў – 7 у сустрэчы закінуў Арцём Каралёк.

Футбол

У другім паўфінальным матчы футбольнай Лігі Чэмпіёнаў ізноў адная з камандаў не здолела забіць. Следам за «Атлетыка» такі лёс напаткаў і «Манака», які на сваім полі зазнаў паразу ад «Ювэнтусу» 0:2.

Тэніс

Бываюць моманты, калі не ўсё залежыць ад жадання спартоўца. Гэтак, аргентынскі тэнісіст Хуан Марцін дэль Потра зняўся з тэніснага турніру ў партугальскім Эштурыле на стадыі 1/8 фіналу. Прычынаю таму паслужыла смерць ягонага дзеда. Гэткім чынам, яго супернік Раян Гэрысан без барацьбы перакрочыў у чвэрцьфінал.

Глядзі таксама